220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Адно з самых карысных і эмацыйных кніжных свят – Сусветны дзень чытання ўслых. Карысць ад чытання ўслых велізарная: гэта развівае памяць і ўзбагачае слоўнікавы запас, паляпшае дыкцыю і павялічвае ўзровень граматнасці, вучыць нас больш уважліва ставіцца да прачытанага і суперажываць героям… Гэты спіс можна працягнуць. Але самае галоўнае – чытанне ўслых вучыць нас любіць кнігі. 

3 сакавіка Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы сумесна з Савецкай раённай арганізацыяй “Белая Русь” правяла бібліятэчную акцыю“Чытаем разам! Чытаем услых!”: разам з пісьменнікам, разам з мамай, чытаем Купалу і Коласа разам. У гэты дзень і ў юбілейны год двух Песняроў Беларусі цэнтрам увагі сталі СЛОВА і КНІГА.

На працягу дня бібліятэку наведала шмат чытачоў і гасцей.Аказваецца, дарослыя і дзеці з задавальненнемслухаюць, калі ім чытаюць услых. Асабліва калі гэта вясёлыя вершы, павучальныя байкі, казкі, урыўкі з класічнай прозы.

Навучэнцы 2 “Б” класа гімназіі № 30 ужо не першы раз актыўна ўдзельнічаюць у інтэрактыўных мерапрыемствах бібліятэкі. І ў гэты раз яны з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе на прачытанне вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, паслухалі аповед пра дзяцінства класікаў беларускай літаратуры, пра пачатак іх літаратурнай дзейнасці. На працягу сустрэчы дзеці з задавальненнем вырашалі рэбусы, знаёміліся з мясцінамі нашай сталіцы, у назвах якіх ўвекавечаны  імёны нашых славутых песняроў.

Для навучэнцаў 2-га курса Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа была прапанавана літаратурная імпрэза “Быў гэта сон”: купалаўская лірыка кахання. Пясняр паўстаў перад слухачамі ўжо не як паэт роднага краю, грамадскі дзеяч, якім мы прывыклі яго бачыць, а як лірычны паэт з тонкай і ранімай душой. Чаму менавіта лірыка кахання выклікае ў чытача найбольшую цікаўнасць? Напэўна таму, что вершы паэта чалавек прапускае праз сябе і параўноўвае з нейкай з’явай у сваім жыцці. Ды і цікава даведацца пра самога паэта, чым былі выкліканы ў яго жыцці тыя ці іншыя радкі. Перад студэнтамі прайшлі постаці такіх жанчын, як Марыя Ластоўская, літоўская пісьменніца; Паўліна Мядзёлка, жанчына, у якую быў закаханы Янка Купала і якой ён прысвяціў свае вершы і паэмы; Уладзіслава Францаўна Луцэвіч – жонка паэта, яго першы чытач і дарадчыца, стваральніца Музея Песняру.

Навучэнцы каледжа чыталі ўслых вершы Янкі Купалы “Мая дзяўчынка”, “Тваей даўгажданай”, “Быў гэта сон”, “Сыйду…”, “Гэй ты, дзяўчына…”, урывак з паэмы “Яна і Я”.

Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі памятныя сувеніры ад Савецкай раённай арганізацыі“Белая Русь”.