220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Тургенеў Іван Сяргеевіч
(1818—1883)

Тургенеў Іван Сяргеевіч

Тургенеў Іван Сяргеевіч нарадзіўся 9.11.1818 у г. Арол, Расія.

Рускі пісьменнік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1860). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1833—1834), скончыў Пецярбургскі універсітэт (1837).

Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт — рамантычныя вершы і паэма «Сцяно» (нап. 1834, апубл. 1913). На фарміраванне яго літаратурна-эстэтычных поглядаў паўплываў В. Бялінскі. Пад уплывам натуральнай школы напісаў паэму «Памешчык» (1846), аповесць «Петушкоў» (1848), пачаў развенчваць рамантычнага, «дэманічнага» героя (аповесці «Андрэй Коласаў», 1844; «Тры партрэты», 1846; «Брэтэр», 1847).

У цыкле апавяданняў «Запіскі паляўнічага» паказ духоўных якасцей і адоранасці рускага сялянства, паэтызацыя прыроды. У голагеўскіх традыцыях напісаны п’есы «Безграшоўе» (1846), «Нахлебник» (1848, апубл. 1857), «Месяц у вёсцы» (1855), «Снеданне ў прадвадзіцеля» (паст. 1849) і інш. Сацыяльные, маральныя і духоўныя праблемы ў аповесцях «Муму» (1854), «Заезны дом» (1855). У лірыка-філасофскіх аповесцях «Дзённік лішняга чалавека» (1850), «Паездка ў Палессе» (нап.1853—1857), «Зацішша» (1854), «Якаў Пасынкаў» (1855), «Перапіска», «Фауст» (обедзве 1856), «Ася» (1858), «Першае каханне» (1860) тып «лішняга чалавека», псіхалагічна глыбокія жаночыя характары, гісторыі трагічнага, нераздзеленага кахання. У рамане «Рудзін» (1856) тэма «лішняга чалавека» раскрыта глыбей і шырэй. Адно з найвялікшых яго мастацкіх дасягненняў — «Дваранскае гняздо» (1859). У аснове рамана «Напярэдадні» (1860) думка аб неабходнасці свядома гераічнай асобы. Раман «Бацькі і дзеці» (1862) пра ідэйныя, сацыяльныя, філасофскія, эстэтычныя спрэчкі 1860-х гадоў. Пазней у творах Тургенева з'явіліся песімістычныя настроі (аповесці «Здані», 1864; «Даволі», 1865; раман «Дым», 1867). У перыяд народніцкага руху вярнуўся да вобраза «лішняга чалавека» (аповесць «Веснавыя воды», 1872) і гераічнай тэмы (раман «Новае», 1877). У кн. «Вершы ў прозе» (ч. 1, 1882) роздум над жыццём, сутнасцю паэзіі. Тургенеў — мастак-рэаліст, тонкі псіхолаг, пранікнёны лірык. Яго творчасць паўплывала на развіццё сусветнай літаратуры. У 19 — пачатку 20 ст. урыўкі з яго твораў перадрукоўваліся ў газетах, што выходзілі на Беларусі. Шырока адзначыла беларуская дэмакратычная грамадскасць яго юбілейныя даты. Першыя пераклады твораў Тургенева на беларускую мову апублікаваны ў газеце «Наша ніва». 3 1860-х г. п'есы Тургенева вядомы беларускаму гледачу. Іх паказвалі мясцовыя і прыезджыя тэатральныя калектывы; п'есы «Нахлебнік», «Безграшоўе» і «Месяц у вёсцы» былі ў рэпертуары беларускіх аматарскіх калектываў. Інсцэніроўкі рамана «Напярэдадні» былі ўвасоблены на сцэнах Беларускага тэатра імя Я.Коласа (1950), Гродзенскага абластнога драматычнага тэатра (1952), рамана «Дваранскае гняздо» — абластных драматычных тэатраў Брэсцкага (1950) і Пінскага (1953), п'еса «Месяц у вёсцы» паст. Брэсцкім тэатрам драмы і музыкі (1996). На Беларускім тэлебачанні паводле твораў Тургенева пастаўлены фільмы «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава» (1971), «Гамлет Шчыгроўскага павета» (1975), «Зацішша» (1982), «Бацькі і дзеці» (1984). Творчасць пісьменніка даследавалі беларускія літаратуразнаўцы А. Вазнясенскі, І. Замоцін. На беларускую мову асобныя творы Тургенева пераклалі Я. Сіпакоў, Я. Шарахоўскі, У. Шахавец, В. Шашалевіч, А. Якімовіч і інш.

Тургенеў Іван Сяргеевіч

Тургенеў Іван Сяргеевіч

Тургенеў Іван Сяргеевіч

У Мінску яго імя носіць вуліца (1953).