Сурганаў Фёдар Анісімавіч
(1911—1976)
Сурганаў Фёдар Анісімавіч нарадзіўся 7.06.1911 у в. Суднікі Віцебскага р-на.
Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1931—1934 аграном Калхозцэнтра. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў саставе Магілеўскага абласнога штаба народнага апалчэння. У 1942—1945 сакратар ЦК ЛКСМБ. Займаўся падборам камсамольцаў у знішчальныя атрады, фарміраваннем атрадаў самаабароны, падрыхтоўваў кадры для падполнай работы ў тыле ворага. У 1942—1943 на Калінінскім фронце ў складзе аператыўнай групы ЦК КП(б) і БШПР, 1943—1944 у тыле ворага. Адзін з кіраўнікоў партыз. руху і падполля на тэрыторыі Вілейскай, Баранавіцкай і Беластоцкай абл. З 1945 на савецкай і партыйнай рабоце. У 1971—1976 старшыня Прэзідыума ВС БССР, намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета СССР. Загінуў у аўтакатастрофе.
Вуліца ў Першамайскім і Савецкім раёнах Мінска названа яго імем у 1977.
На вуліцы размешчаны: інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: эканомікі; філасофіі; сацыялогіі; дзяржавы і права; агульнай і неарганічнай хіміі; фізіка-арганічнай хіміі; матэматыкі; Аб'яднаны праблем інфарматыкі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Цэнтральная навуковая бібліятэка імені Я. Коласа; Цэнтральны батанічны сад; Музей старажытнабеларускай культуры; навукова-інжынернае рэспубліканскае прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы»; Рэспубліканскі навукова-тэхнічны цэнтр «Экасвет»; Беларускія федэрацыі: баскетбола, дзюдо; сучаснага пяціборства і трыятлона; фехтаванні; хакея на траве; Беларускі стралковы саюз; Дварэц воднага спорту; Рэспубліканскія цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі: па водных відах спорту; прыкладным відам спорту; адзінаборстваў; спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па скачках у ваду філіяла Мінскі гарадскі спартыўны клуб прафсаюзаў; Беларуская асацыяцыя гімнастыкі; спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па спартыўнай гімнастыцы Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту Міністэрства адукацыі; інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці; гасцініца «Акадэмічная»; гарадская паліклініка № 33; прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча № 24 будаўнікоў імені Н.А. Кедышка; гандлёвае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінаблсаюздрук», гандлёвыя цэнтры «Еўропа», «Рыга», «Ргеston»; медыцынскі цэнтр «Нардзін» і інш.