Russian Belarusian

Няжданава Антаніна Васілеўна
(1873—1950)

Няжданава Антаніна Васілеўна

Няджанава Антаніна Васілеўна (16.6.1873, г. Адэса, Украіна — 26.6.1950) — расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог; буйнейшая прадстаўніца рускай вакальнай школы. Народная артыстка СССР (1936). Герой Працы (1925). Доктар мастацтвазнаўства (1944). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1902, клас У. Мазеці), з 1943 яе прафесар. 3 1902 салістка Вялікага тэатра ў Маскве. 3 1936 педагог студыі Вялікага тэатра, пазней Опернай студыі К. Станіслаўскага. Валодала класам рэдкага прыгожага тэмбру, вялікага дыяпазону, роўнага ва ўсіх рэгістрах. Яе выкананне вылучалася бездакорным вакальным майстэрствам, рэалістычнасцю, прастатой і псіхалагічнай асэнсаванасцю. Сярод партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М. Глінкі), Марфа, Снягурачка, Валхава, Шамаханская царыца («Царская нявеста», «Снягурачка», «Садко», «Залаты пеўнік» М. Рымскага-Корсакава), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Лакмэ («Лакмэ» Л. Дэліба), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Джыльда («Рыгалета» Дж.Вердзі), Царыца ночы («Чароўная флейта» В. А. Моцарта), Эльза («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Нінета («Любоў да трох апельсінаў» С. Пракоф’ева). Выступала ў тэатры «Гранд-апера» (1912). Вяла канцэртную дзейнасць разам з мужам М. Галаванавым. Творча дапамагала калектыву Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Кансультант Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве (1940). Дзяржаўная прэмія СССР (1943). Узнагароджана ордэнамі: Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга. Пахавана на Навадзявочых могілках у Маскве.

Імем А.В. Няжданавай названы вуліца і завулак (1954).

Няжданава Антаніна Васілеўна