Russian Belarusian

Полезная информация

«Соприкосновение света и тени». В Национальном центре современных искусств открылась выставка работ латвийских художниц

Выставка «Соприкосновение света и тени» из коллекции Арт-центра имени Марка Ротко открылась в Национальном центре современных искусств.

Конкурс "Лучший экспортер года"

https://www.cci.by/ru/content/best_exporter

Палажэнне аб парадку правядзення раённага этапа фестывалю народнай творчасці «Сузор’е»

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку правядзення раённага этапа
фестывалю народнай творчасці «Сузор’е»

1. Арганізацыя фестывалю

1.1. Палажэнне аб парадку правядзення раённага этапа фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» (надалей – палажэнне) распрацавана ў сувязі з правядзеннем гарадскога фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» (2020-2021 гг.) адпаведна рашэнню Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 20 кастрычніка 2016 года № 3115 «Об утверждении перечня городских фестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленэров, финансируемых из местного бюджета» і Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (артыкул 250).

1.2. Палажэнне вызначае мэты і задачы фестывалю, парадак, умовы яго правядзення, падвядзенне вынікаў і заахвочванне ўдзельнікаў фестывалю.

1.3. Арганізатары раённага этапа фестывалю народной творчасці (надалей – фестываль):

  • адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска;
  • Савецкая раённая г. Мінска арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»;
  • Савецкі раённы камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
  • Савецкае раённае г. Мінска аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў.

1.4. Арганізацыю фестывалю забяспечваюць:

  • упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Савецкага раёна г. Мінска;
  • упраўленне па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска.

1.5. Фестываль праводзіцца ў мэтах:

  • павышэння сацыяльнай ролі і мастацкага ўзроўню народнай творчасці, яе ўплыву на развіццё грамадскай і працоўнай актыўнасці насельніцтва Савецкага раёна горада Мінска (надалей – раён);
  • шырокага далучэння працоўных, служачых, моладзі, падлеткаў, дзяцей да заняткаў народным мастацтвам;
  • развіцця ў працоўных калектывах, навучальных, культурна-асветных і ўстановах дадатковай адукацыі, самадзейных калектывах розных відаў і жанраў народнага мастацтва, гурткоў, студый, майстэрняў, аб’яднанняў па інтарэсах;
  • арганізацыі вольнага часу жыхароў раёна;
  • абагачэння рэпертуару аматарскіх калектываў творамі народнага мастацтва, беларускіх аўтараў, лепшымі ўзорамі айчыннай і сусветнай мастацкай культуры;
  • павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства і сцэнічнай культуры калектываў народнай творчасці;
  • стварэння спрыяльных умоў для развіцця творчай дзейнасці ў самадзейных мастацкіх калектывах, супрацоўніцтва майстроў прафесійнага і аматарскага мастацтва;
  • падтрымкі творча адораных выканаўцаў, кампазітараў, балетмайстраў, хормайстраў, рэжысёраў і іншых майстроў самадзейнага мастацтва.

1.6. Па выніках фестывалю лепшыя калектывы, асобныя выканаўцы, кіраўнікі калектываў узнагароджваюцца дыпломамі, каштоўнымі падарункамі.

1.7. Арганізатары і партнёры фестывалю маюць права вызначаць спецыяльныя прызы для ўдзельнікаў фестывалю.

1.8. Пераможцы фестывалю будуць рэкамендаваны для ўдзела ў гарадскім заключным канцэрце, у рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах.

1.9. Інфармацыйную падтрымку фестывалю забяспечвае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

2. Умовы і парадак правядзення фестывалю

2.1. У фестывалі прымаюць удзел асобныя выканаўцы і калектывы, якія не маюць ганаровых званняў «народны», «узорны».

2.2. Узрост удзельнікаў фестывалю не абмежаваны.

2.3. Удзельнікі фестывалю прадстаўляюць:

  • у вакальным, інструментальным, харэаграфічным, арыгінальным жанрах – адзін-два творы працягласцю да 4-х хвілін кожны;
  • у мастацкім чытанні, тэатральнай мініяцюры – адзін твор працягласцю да 4-х хвілін;
  • паказ калекцыі дызайна і пашыву адзення - да 4-х хвілін;
  • у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве – да 5-ці твораў аднаго аўтара.

2.4. Фестываль праводзіцца ў два этапа:

2.4.1. Першы этап (адборачныя туры) - да 25 сакавіка 2020 года. Каардынатарамі з’яўляюцца арганізацыі раёна.

2.4.2. Другі этап (раённы прагляд) праводзіцца з 1-га па 30-га красавіка 2020 года. Каардынатарам з’яўляецца ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

2.5. Для правядзення другога этапа фестывалю ствараецца журы (па жанрах), якое падводзіць вынікі фестывалю, прапаноўвае кандыдатуры яго ўдзельнікаў да заахвочвання і складае праграму заключнага канцэрта фестывалю.

2.6. Пры ацэнцы выступленняў журы улічвае:

  • узровень выканаўчага майстэрства;
  • складанасць рэпертуару;
  • сцэнічнасць;
  • рэжысуру нумароў і праграм;
  • музычнае і пластычнае суправаджэнне.

2.7. Пры ацэнцы твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва журы ўлічвае:

  • мастацкі ўзровень выставачных твораў;
  • умелае спалучэнне элементаў традыцыйнай творчасці з культурай гарадскога асяроддзя;
  • эстэтычна развіты мастацкі густ;
  • экспазіцыйна-тэматычнае рашэнне;
  • ужыванне новых тэхнік і тэхналогій;
  • адраджэнне і развіццё беларускіх нацыянальных рамёстваў;
  • выставачную і грамадска-карысную дзейнасць.

2.8. Пры ацэнцы калекцый дызайна і пашыву адзення журы ўлічвае:

  • мастацкі ўзровень;
  • арыгінальнасць творчай ідэі, майстэрства выканання;
  • канструктывізм;
  • паўната раскрыцця тэмы;
  • сцэнічная культура;
  • музычнае суправаджэнне.

2.9. У намінацыі фестывалю «Да 75-годдзя Вялікай Перамогі» журы ацэньвае нумары розных жанраў.

2.10. Заяўкі ўстаноўленага ўзору на ўдзел у другім этапе фестывалю падаюцца ад арганізацый (устаноў, прадпрыемстваў), таксама прымаюцца індывідуальныя заяўкі да 26 сакавіка 2020 г. у друкаваным выглядзе ва ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска (пр.Незалежнасці, 55, каб. 2; тэл. 347-75-45, тэл/факс 379-08-78, email: sov.cultur@minsk.gov.by).

Дадатак 1. Заяўка на ўдзел у раённым этапе фестывалю народнай творчасці «Сузор’е»

Дадатак 2. Заяўка на ўдзел у раённым этапе фестывалю народнай творчасці «Сузор’е»

ОАО «Амкодор-Белвар» объявляет о скидках 25%! До конца марта!

ОАО «Амкодор-Белвар» объявляет СКИДКИ 25%
для всех моделей фенов
производства ОАО "Амкодор-Белвар" по 31 марта!

На Военном кладбище в центре Минска установлен инфокиоск. Какие данные он может предоставить

На Военном кладбище на ул. Козлова установлен специальный инфокиоск. Какую информацию он может предоставить посетителям?