Дарагія жанчыны Савецкага раёна г.Мінска!
Сардэчна віншую вас з Днём маці!
Гэта цудоўнае свята сімвалізуе не толькі глыбокую павагу да жанчыны-маці, але і вялікае прызнанне яе сацыяльнай ролі ў жыцці грамадства.
Маці – гэта ўвасабленне роднага дома, цеплыні і ўтульнасці, невычарпальнай дабрыні, душэўнай шчодрасці, справядлівасці і дзіўнай стойкасці.
Матчына любоў робіць чалавека моцным і ўпэўненным у сабе, а грамадства – адзіным і маральна багатым.
Павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцей, забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі, падтрымка мацярынства і дзяцінства заўсёды былі і застаюцца прыарытэтнымі накірункамі сацыяльнай палітыкі нашай краіны.
Дарагія бабулі, матулі, мілыя жанчыны! Мы ўдзячны вам за ваш жыццёвы вопыт, працаздольнасць і цярпенне, за выхаванне юных жыхароў раёна сапраўднымі патрыётамі Беларусі.
У гэты святочны дзень прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу любоў, мудрасць, цярплівасць і спагаду.
Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту.
Няхай усмешкі кожны дзень асвятляюць вашы твары! Любіце, будзьце любімымі і шчаслівымі.
Глава адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска |
Ю.У.Трушчанка |