Паважаныя работнікі культуры!
Ад імя адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска віншую вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Праходзяць стагоддзі і эпохі, нацыянальная культура жыве і працягваецца не толькі ў сучасным мастацтве. І гэта адбываецца дзякуючы вам – людзям таленавітым, натхнёным, неабыякавым і захопленым сваім высокім прызваннем.
Вы робіце вялікі ўклад у духоўнае развіццё грамадства і папулярызацыю культурнай спадчыны.
Творчы характар вашай дзейнасці нясе ў сабе святло, любоў і прыгажосць, павялічвае культурную спадчыну нашай краіны. Вы дорыце людзям свята, дапамагаеце маладому пакаленню далучыцца да сапраўдных вытокаў культуры, бачыць у ёй усё самае яскравае і каштоўнае.
Жадаю вам творчага даўгалецця і актыўнасці ў справе развіцця нацыянальнага мастацтва. Прыміце шчырыя пажаданні здароўя і натхнення, цудоўнага настрою.
Глава адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска |
Ю.У. Трушчанка |