220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

 

  ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
24.03.2017 г. № 69

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў памятнага знака "Курапаты"

  1. Мэтай конкурсу эскізных праектаў памятнага знака мемарыяла "Курапаты" (далей – конкурс) з'яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобраза ўрочышча "Курапаты" як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння.
  2. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
  3. Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.
  4. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і змяшчае звесткі аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, парадку і тэрмінах абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
  5. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце памерам 1,0 х 1,0 м, мець сціслую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта і разлікам яго прыкладнага кошту, генеральны план у маштабе 1:500, праектнае горадабудаўнічае рашэнне прасторы ва ўрочышчы "Курапаты" з памятным знакам, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння твора манументальнага мастацтва і мадэль памятнага знака ў маштабе не менш за 1:10.
  6. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака мемарыяла павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, лаканічна ўпісвацца ў ландшафт, быць прысвечаным адбыўшымся ў дадзеным месцы трагічным падзеям і адлюстроўваць ідэю увекавечання памяці ўсіх бязвінна загінуўных ахвяр XX cтагоддзя ў гісторыі Беларусі.
    У аснове мастацка вобразнага рашэння памятнага знака мемарыяла павінен быць вобраз капліцы як сімвала агульнанацыянальнай памяці і прымірэння.
    Дакладнае месца размяшчэння памятнага знака можа быць прапанавана ўдзельнікамі конкурсу з улікам асаблівасцей праекта і яго архітэктурна-пластычнага рашэння (уключаючы прапановы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятнага знака).
  7. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін па 26 красавіка 2017 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння па адрасе: г.Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 308, кантактныя тэлефоны + 375 17 203 91 31.
    Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу 26 красавіка 2017 г. не пазней 17.00 па адрасе: г.Мінск, вул. Някрасава, 3, дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу "Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь".
  8. У мэтах захавання ананімнасці аўтараў конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ўдзельнікамі пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца аўтарамі на ўсіх матэрыялах у левым верхнім вугле, а таксама на канверце ўдзельніка конкурсу.
    У запячатаны канверт удзельніка конкурсу ўкладваюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), а таксама адрас і кантактны тэлефон удзельніка альбо калектыву ўдзельнікаў конкурсу.
    Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правіл афармлення і прадстаўлення конкурсных матэрыялаў праект не разглядаецца.
  9. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 1 мая 2017 г.
    Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
  10. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш паловы складу журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў "за" і "супраць" голас старшыні журы з'яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
  11. Крытэрыі ацэнкі эскізных праектаў:
    • адпаведнасць умовам конкурсу;
    • высокі прафесійны ўзровень;
    • выкарыстанне арыгінальнага рашэння;
    • адлюстраванне найбольш выразнага вобраза.
  12. Канверты ўдзельнікаў конкурсу распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу.
  13. Рашэннем журы вызначаецца эскізны праект, які заняў 1-е месца, і пераможца (аўтар гэтага эскізнага праекта).
  14. Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
  15. Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  16. Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.
  17. Пасля заканчэння работы журы конкурсныя матэрыялы вяртаюцца ўсім удзельнікам конкурсу.

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ