20 красавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў фінал раённага конкурсу "Чытаем байкі Крапівы", прысвечаны 120 – годдзю пісьменніка.
Арганізатары конкурса:
- Адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска
- Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы
- Савецкая раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь"
- Савецкі раённы камітэт грамадскага аб'яднання "БРСМ"
Удзельнікамі конкурса сталі вучні сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў Савецкага раёна горада Мінска. Усе былі ўзнагароджаны дыпломамі, а некаторыя выступоўцы адзначаны спецыяльнымі прызамі:
- Ахраменка Рэвека (гімназія №30), Дзюба Максім (СШ №147), Турлюк Маргарыта (СШ №53)-Мінскае гарадское аддзяленне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
- Карпячэнкава Дар'я (гімназія №6)-Савецкая раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".
- Мчадлідзе Ілья (гімназія №8) - Савецкі раённы камітэт грамадскага аб'яднання "БРСМ".
Віншуем пераможцаў конкурсу:
- Дыплом I ступені – Рабычына Арына, гімназія №15.
- Дыплом II ступені – Шахаб Касандра, гімназія №23.
- Дыплом III ступені – Крыванос Марыя, сярэдняя школа №27.
Фінал раённага конкурсу ацэньвала журы:
- Старшыня журы - Пазнякоў Міхась Паўлавіч - беларускіпаэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец, лаўрэат літаратурных прэмій. Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
- Бешанкова Ніна Валер'еўна – загадчык сектара культуры адміністрацыі Савецкага раёна.
- Багушынская Вольга - артыстка эстрады.
- Нікіціна Аксана Аляксандраўна - намеснік старшыні Савецкай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".
- Кіслушчанка Ганна Аляксандраўна - галоўны рэдактар часопіса "Вожык".
- Паўленка Ганна Дзмітрыеўна - першы сакратар Савецкай раённай арганізацыі "БРСМ".
- Матвеева Алена Іванаўна- намеснік дырэктара дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска".