220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Раённы конкурс чытальнікаў «Чытаем байкі Крапівы» У Год культуры па ініцыятыве адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска" праводзіцца раённы творчы конкурс сярод навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў Савецкага раёна г.Мінска, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, сатырыка, паэта, драматурга Кандрата Крапівы.

Каб падтрымаць творчую моладзь, спрыяць захаванню і папулярызацыі спадчыны беларускай літаратуры запрашаем усіх зацікаўленых на фінальную імпрэзу конкурсу.

Чакаем Вас 20 красавіка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16). Пачатак ў 14.00.

Уваход вольны.

Тэл. +375(17) 334 35 81
Тэл. маб. +375(29) 662 29 04

email: сb@publib.by
www.publib.by

 

Раённы конкурс чытальнікаў «Чытаем байкі Крапівы» Палажэнне
аб правядзенні раённага конкурсу чытальнікаў
"Чытаем байкі Крапівы"

сярод навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў
Савецкага раёна г. Мінска


Раённы творчы конкурс праводзіцца ў рамках Года культуры і прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, сатырыка, паэта, драматурга Кандрата Крапівы

1. Арганізатары конкурсу:

  • Адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска
  • Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска"
  • Савецкі раённы камітэт ГА "БРСМ"

2. Інфармацыйнае забеспячэнне конкурсу:

Інфармацыя аб Конкурсе размяшчаецца на сайтах адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска http://sov.minsk.gov.by/ і дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Мінска" http://publib.by/.

Інфармацыйную падтрымку конкурсу забяспечваюць упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Савецкага раёна, упраўленне адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Савецкага раёна.

3. Мэты і задачы конкурсу:

  • захаванне і папулярызацыя спадчыны беларускай літаратуры;
  • прыцягненне да кнігі і сістэматычнага чытання навучэнцаў;
  • развіццё творчага патэнцыялу моладзі;
  • садзейнічанне творчым стасункам школ і бібліятэк Савецкага раёна.

4. Удзельнікі конкурсу:

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца навучэнцы 9–11-х класаў агульнаадукацыйных устаноў Савецкага раёна – пераможцы школьнага тура конкурсу.

5. Арганізацыя конкурсу:

Конкурс праводзіцца з 16 сакавіка 2016 г. па 20 красавіка 2016 г.

1 этап - адборачныя туры ва ўстановах адукацыі.

2 этап - да 10 красавіка 2016 г. падаюцца заяўкі для ўдзелу ў фінале конкурсу на электронную пошту obsl@publib.by з пазнакай "Конкурс чытальнікаў" ці ў Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы па адрасе: 220123, г. Мінск, вул. В. Хоружай, 16, чытальная зала. Форма заяўкі прыкладаецца.

Фінал конкурсу адбудзецца 20 красавіка 2016 г. у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (В.Харужай, 16).

6. Умовы ўдзелу ў конкурсе:

Для ўдзелу ў фінале ўстанова адукацыі падае заяўку на аднаго ўдзельніка.

У ходзе конкурсных этапаў і ў фінале выконваюцца творы Кандрата Крапівы. Падчас выступу могуць быць выкарыстаны музычнае, відэа-, слайд- суправаджэнне, дэкарацыі, касцюмы. Музычнае, відэа-, слайд- суправаджэнне павінны быць запісаны на электронны носьбіт (DVD / CD-дыск, флэш-карта) і прадастаўлены ў Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы не пазней 15 красавіка 2016 года. Працягласць выступу ў фінале кожнага ўдзельніка не павінна перавышаць 10 хвілін.

7. Крытэрыі ацэнак:

  • Веданне тэксту твора.
  • Глыбокае разуменне сэнсавай нагрузкі вершаванага твора.
  • Эмацыйнасць і выразнасць выступу.
  • Уменне выказаць сваё ўспрыманне верша.
  • Арыгінальнасць выканання.

8. Журы:

Журы фарміруецца з прадстаўнікоў адміністрацыі Савецкага раёна, Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска", дзеячаў культуры.

9. Узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі 1, 2, 3 ступені, памятнымі прызамі, а таксама будуць запрошаныя выступіць на ўрачыстых мерапрыемствах Савецкага раёна.

Удзельнікі конкурсу будуць адзначаны падзячнымі лістамі.

Заяўка на ўдзел у раённым конкурсе чытальнікаў
«Чытаем байкі Крапівы»

Фінал раённага конкурсу чытальнікаў "Чытаем байкі Крапівы"
(20 красавіка, 14.00)