220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Харужая Вера Захараўна
(1903—1942)

Харужая Вера Захараўна

Харужая Вера Захараўна нарадзілася 27.09.1903 у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці.

Удзельніца Грамадз. вайны 1918—1920. Настаўнічала, працавала ў Мазырскім і Бабруйскім пав. к-тах КСМБ. Скончыла Цэнтр. сав.-парт. школу (1922). З 1924 на падп. работце ў Зах. Беларусі, адзін з арганізатараў і 1-ы рэдактар органа ЦК КСМЗБ газеты «Малады камуніст». 15.09.1925 арыштавана польскімі ўладамі. На паліт. працэсе 31-го (студз. 1927, Брэст) прыгаворана да 6 гадоў, на працэсе 133-х (крас. — май 1928, Беласток) — да 8 гадоў зняволення. У вер. 1932 у ліку 40 абмененых палітвязняў Польшчы прыехала ў Мінск. Працавала ў замежнай частцы Цэнтр. рэдакцыі КПЗБ, Мінскай школе КПЗБ. У 1935 арыштавана АДПУ БССР і выслана на «Балхашбуд» (Сярэдняя Азія). Пасля вызвалення Зах. Беларусі на парт. рабоце ў Целяханах, Пінску. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны — партызанка атрада В.З. Каржа. З вясны 1942 у апараце ЦК КП(б)Б у Маскве. У вер. 1942 на чале групы накіравана ў Віцебск для арганізацыі і умацавання патрыятычнага падполля. Збірала і перадавала камандаванню Чырв. Арміі і партызанам каштоўныя звесткі пра ворага. 13.11.1942 арыштавана фашыстамі і пасля жорсткіх катаванняў расстраляна. Герой Савецкага Саюза (1960). У 1964 г. выпушчана паштовая марка, прысвечаная патрыётцы.

Харужая Вера Захараўна

Вуліца, якая знаходзіцца ў Цэнтральным і Савецкім раёнах Мінска, атрымала імя В. Харужай у 1976, на доме № 1 знаходзіцца мемарыяльная дошка. На доме № 2 па вуліцы Караля, 7, дзе Вера Хоружая ў 1922—1923 гг. вяла выхаваўчую работу ў Мінскім доме юнацкасці таксама знаходзіцца мемарыяльная дошка.

Харужая Вера Захараўна

Харужая Вера Захараўна

Харужая Вера Захараўна

Харужая Вера Захараўна

На вуліцы В. Харужай размешчаны: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, Цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы, прафесіянальна-тэхнічны каледж паліграфіі імя В. Харужай, гандлёвыя цэнтры «Сілуэт», «Люстэрка», «Імпульс», Дом мэблі, Камароўскі рынак.

Харужая Вера Захараўна