Халтурын Сцяпан Мікалаевіч
(1857—1882)
Халтурын Сцяпан Мікалаевіч нарадзіўся 2.1.1857 г. у в. Верхнія Жураўлі Кіраўскай вобласці, Расія.
Расійскі рабочы-рэвалюцыянер. Арганізатар (1878) і кіраўнік (з І.П Абнорскім) «Паўночнага саюза рабочых». 3 1879 у «Народнай волі». У лютым 1880, каб здзейсніць замах на Аляксандра II, учыніў выбух у Зімнім палацы (цар уцалеў), дзе працаваў сталяром. 3 сакавіка 1881 член Выканкома «Народнай волі». Пакараны смерцю (павешаны) за ўдзел у забойстве (сакавік 1882) адэскага ваеннага пракурора.
У Мінску яго імя носіць вуліца і 2 завулка (1957).