Міхайлаў Барыс Аляксандравіч
(1923—1944)
Міхайлаў Барыс Аляксандравіч нарадзіўся 24.05.1923 у в. Меньково Пушкіна-Горскага р-на Пскоўскай вобласці.
Скончыў 9 класаў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў у 1944 за праяўлены гераізм пры фарсіраванні Дняпра. 3.07.1944 група аўтаматчыкаў на чале з гвардыі лейтынантам Б.А. Міхайлавым у баі каля Астрашыцкага Гарадка адбіла некалькі атак праціўніка, нанесла значны ўрон варожай пехоце. Б.А. Міхайлаў загінуў у гэтым баі, пахаваны на Вайсковых могілках ў Мінску. Герой Савецкага Саюза (1944).
Вуліца Савецкага раёна (былая Ямная) носіць яго імя (1976), на доме № 1 мемарыяльная дошка.