Рус Бел Англ

Мірашнічэнка Пётр Апанасавіч
(1922—1944)

Мірашнічэнка Пётр Апанасавіч

Мірашнічэнка Пётр Апанасавіч нарадзіўся 26.11.1922 у с. Запселле Краснапольскага раёна Сумскай вобласці, Украіна.

Удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944). Камандзір узвода разведкі лейтэнант Мірашнічэнка вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобласці: у цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага раёна сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.

У Мінску яго імя носіць вуліца (1976), на доме № 9 мемарыяльная дошка.

Мірашнічэнка Пётр Апанасавіч