220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Машэраў Пётр Міронавіч
(1918—1980)

Машэраў Пётр Міронавіч

Машэраў Пётр Міронавіч нарадзіўся 26.02.1918 у в. Шыркі Сенненскага р-на Віцебскай вобласці. Партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з агранізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Скончыў Віцебскі педагагічны Інстытут. У 1939—1941 выкладчык фізіцы і матэматыкі ў Расонскай СШ Віцебскай вобласці. З жніўня 1941 кіраўнік Расонскага патрыятычнага падполля. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Шчорса. З сакавіка 1943 камісар партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага. З верасня 1943 1-ы сакратар Вілейскага падпольнага абкома ЛКСМБ. З ліпеня 1944 1-ы сакратар Маладзечанскага абкома ЛКСМБ, з ліпеня 1946 сакратар, з кастрычніка 1947 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. 3 ліпеня 1954 2-і сакратар Мінскага, са жніўня 1955 1-ы сакратар Брэсцкага абкомаў КПБ. 3 красавіка 1959 сакратар, са снежня 1962 2-і сакратар, з сакавіка 1965 1-ы сакратар ЦК КПБ. Член ЦК КПБ з 1949; кандыдат у члены Бюро ЦК з лютага 1949 да студзень 1956, член Бюро ЦК КПБ з красавіка 1959 да снежня 1962 і з чэрвеня 1966, член Прэзідыума ЦК КПБ са снежня 1962 да чэрвеня 1966. Кандыдат у члены ЦК КПСС з 1961, член ЦК КПСС з 1964. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з красавіка 1966.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—55 і з 1959, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1951—55 і з 1966. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1950—62 і з 1966, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з 1966.

У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР.

Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Трагічна загінуў у аўтакатастрофе (1980).

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. У Віцебску установлены помнік Машэраву. Яго імем названы праспект у Мінску, вуліцы ў Глыбокім, Давыд-Гарадку, Жыткавічах, Лідзе, Дзятлаве, Краснаполлі і інш. населеных пунктах Беларусі.

Праспект у Цэнтральным раёне Мінска атрымаў імя П.М. Машэрава ў 1980, на доме № 13 (вул. Чырвонаармейская), дзе ён жыў, знаходзіцца мемарыяльная дошка. У 2005 вуліцы Іерусалімская, Дразда и Варвашені атрымалі назву праспекта Машэрава. У наш час праспект знаходіцца на тэрыторыі Савецкага і Цэнтральнага раёнаў.

Машэраў Пётр Міронавіч

Машэраў Пётр Міронавіч

Машэраў Пётр Міронавіч

Машэраў Пётр Міронавіч

На вуліцы размешчаны: Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, аддзел мытнага афармлення і кантролю № 4 Мінскай рэгіянальнай мытні, забаўляльны комплекс «Белая Вежа» і інш.