220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Маневіч Леў Яфімавіч
(1898—1945)

Маневіч Леў Яфімавіч

Маневіч Леў Яфімавіч (20.8.1898, г. Чавусы Магілёўскай вобласці — 11.5.1945) ваенны разведчык, Герой Савецкага Саюза (1965, камбрыг (1938). Скончыў Вышэйшую школу штабной службы камсаставу РСЧА (1921), Ваенную акадэмію РСЧА (1924), вучыўся ў Ваенна-паветраная акадэміі імя Жукоўскага. У Чырвонай Арміі з 1918. Удзельнік грамадзянскай вайны. Перад 2-й сусветнай вайной у некаторых краінах Еўропы быў вядомы як камерсант, уладальнік камерцыйных фірм; на самай справе вёў разведку (псеўданім Эцьен, Конрад Кертнер, Старасцін). У канцы 1936 арыштаваны і італьянскім асобым трыбуналам асуджаны да 12 гадоў зняволення, якое адбываў у турмах і канцлагерах. У 1943 перададзены гітлераўцам, прайшоў кандлагеры Маўтхаўзен, Мельк, Эбензе. Адзін з арганізатараў падполля, кіраўнік падпольнай арганізацыі ў канцлагеры Эбензе (Аўстрыя). Памёр ад туберкулёзу 6.5.1945 адразу пасля вызвалення амерыканскімі войскамі. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Пахаваны на могілках Санкт-Марцін у горадзе Лінц (Аўстрыя) пад прозвішчам Старасцін, перапахаваны ў 1965 пад сваім прозвішчам.

Імем Л.Е. Маневіча названы вуліца і завулак (2004).

Маневіч Леў Яфімавіч