220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Мажайскі Аляксандр Фёдаравіч
(1825—1890)

Мажайскі Аляксандр Фёдаравіч

Мажайскі Аляксандр Фёдаравіч (21.3.1825, г. Котка, Фінляндыя — 1.4.1890), расійскі вынаходнік у галіне лятальных апаратаў, цяжэйшых за паветра. Контр-адмірал (1886). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1841). У 1881 атрымаў прывілей на вынайдзены ім «паветралятальны снарад» (самалёт манаплан). У 1882 пабудаваны лятальны апарат з 2 паравымі машынамі, аднак самастойны палёт на ім зрабіць не ўдалося.

Самалёт разагнаўся і адарваўся ад зямлі, але страціў хуткасць і ўпаў. Лятальны апарат Мажайскага прадстаўляе інтарэс як адна з першых практычных спроб пабудаваць самалёт, які пілатуецца чалавекам.

Пахаваны на Смаленскіх могілках ў Санкт-Пецярбургу.

У Мінску імем А. Ф. Мажайскага ў 1955 названы вуліца і тры завулка.

Мажайскі Аляксандр Фёдаравіч

Мажайскі Аляксандр Фёдаравіч

На вуліцы размешчана Пасольства В'етнама ў Рэспубліцы Беларусь.