220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Лук’яновіч Трыфан Андрэевіч
(1919—1945)

Лук’яновіч Трыфан Андрэевіч

Лук’яновіч Трыфан Андрэевіч нарадзіўся ў в. Рэпішча Лагойскага р-на Мінскай вобласці.

3 1939 працаваў слесарам на Мінскім радыёзаводзе. На фронце з 1941 года. Удзельнік Сталінградскай бітвы, баёў на Сандамірскім плацдарме, штурму Берліна. 25.4.1945 старшы сяржант Лук’яновіч пры выратаванні нямецкай дзяўчынкі смяротна паранены. Пра гэта ў красавіку 1945 расказаў пісьменнік Б. Полявой у газеце «Правда» і ў артыкуле «Помнім імя тваё...» у газеце «Комсомольская правда» (1.4.1976). Высакародны гуманны ўчынак Лук’яновіча, які ў час вайны страціў жонку і дваіх дзяцей, маці і бацьку, пакладзены ў аснову кампазіцыі помніка-ансамбля воінам Савецкай Арміі, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам, у Трэптаў-парку ў Берліне (скульптар Я. Вучэціч, архітэктар Я. Белапольскі). На месцы самаахвярнага подзвігу Лук’яновіча ў Берліне (на Эльзенштрасе) устаноўлены мемарыяльны знак.

Лук’яновіч Трыфан Андрэевіч

У Мінску яго імя носіць вуліца, на будынку вытворчага аб’яднання «Белвар» (пр. Незалежнасці, дом № 58) устаноўлена мемарыяльная дошка з гарэльефамі воіна і выратаванай ім дзяўчынкі (скульптар З. Азгур, архітэктар Ю. Казакоў).