Кульман Хелена Андрэеўна
(1920—1943)
Кульман Хелена Андрэеўна нарадзілася 31.01.1905 ў г. Тарту, Эстонія.
З 1940 вучылася ў Талінскім педвучылішчы. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымала ўдзел у абароне Таліна. З 9.01.1942 баец 7-й эстонскай стралковай дывізіі. З красавіка 1942 у разведцы штаба Балтыйскага флота. У верасні 1942 закінута ў тыл ворага ў раён Тарту на тэрыторыі Эстоніі. Перадавала у Ленінград звесткі аб дыслакацыі варожых часцей у раёне Чудскага возера і Пярну. У канцы 1942 схоплена гітлераўцамі. 03.01.1943 пасля жорсткіх катаванняў пакарана смерцю ў Тарту. Герой Савецкага Саюза (1965).
Вуліца ў Савецкім раёне атрымала імя Х.А. Кульман у 1976, на доме № 2 знаходзіцца мемарыяльная дошка.
На вуліцы размешчаны: гандлёва-забаўляльны цэнтр «Манеж».