Казлоў Васіль Іванавіч
(1903—1967)
Казлоў Васіль Іванавіч нарадзіўся 18.02.1903 у в. Заграддзе Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці.
У 1928—1940 на савецкай і партыйнай рабоце. З сакавіка 1941 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б, з 1942 камандзір Мінскага партызанскага злучэння. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1942). Генерал-маёр (1943). У 1944—1948 1-ы сакратар Мінскіх абкома і гаркома КП(б)Б. З 1948—1967 на кіруючых пасадах у Вярхоўным Савеце БССР, Прэзідыўме Вярхоўнага Савета БССР і СССР. Аўтар некалькіх кніг успамінаў.
Вуліца ў Партызанскім і Савецкім раёнах, і Мінскі электратэхнічны завод атрымалі імя В. Казлова ў 1967. На доме, дзе ён жыў, і на вул. Казлова ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
На вуліцы размешчаны: Дварэц мастацтваў, кінатэатр «Мир», Ваенныя могілкі.