Дарашэвіч Міхаіл Васільевіч
(1900—1968)
Дарашэвіч Міхаіл Васільевіч нарадзіўся у г. Орша Віцебскай вобласці.
Беларускі дзяржаўны дзеяч, вучоны-геадэзіст, прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1954). Скончыў Беларускую сельска-гаспадарчую акадэмію (1927). З 1933 у БПІ; з 1947 рэктар. З 1959 міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Навуковыя працы па розных відах геадэзічных здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў.
У Мінску яго імя носіць вуліца (1968), на доме № 2 мемарыяльная дошка. На будынку Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта устаноўлена мемарыяльная дошка (1968).
На вуліцы размешчаны: Адміністрацыя Савецкага раёна, Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.