Гікала Мікалай Фёдаравіч
(1897—1938)
Гікала Мікалай Фёдаравіч нарадзіўся ў г. Адэса, Украіна.
Савецкі ваенны і партыйны дзеяч. Скончыў Тыфліскую ваенна-фельчарскую школу (1915). 3 1917 член РСДРП(б). У 1918 у г. Грозны: старшыня Савета, камандуючы часцямі Чырвонай Арміі. У 1919—1920 член Каўказскага краявога камітэта РКП(б), ваенны камісар Церскай вобласці і Дагестана. 3 1921 на партыйнай рабоце на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. 3 1929 сакратар ЦК КП(б) Узбекістана, Азербайджана. 3 1931 сакратар Маскоўскага абкома і гаркома ВКП(б). Са студзеня 1932 да студзеня 1937 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б, з лютага 1937 1-ы сакратар Харкаўскага гаркома КП(б)У. Член Бюро ЦК КП(б)Б, член Прэзідыума ЦВК БССР, Рэўваенсавета БВА (1932—1937). Член Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі ВКП(б) у 1930—1934. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) з 1934. Член ЦВК СССР. Удзельнічаў у разгортванні масавых рэпрэсій у БССР, сам стаў ахвярай гэтай палітыкі. Рэабілітаваны пасмяротна.
У Мінску яго імя носіць вуліца (1967), на доме № 1 мемарыяльная дошка.
На вуліцы размешчаны: медыцынскі цэнтр «Ладэ», Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, рэстараны «Bella Rosa», «Цвік», «Джамалунгма», боўлінг-клуб «Верона боўлінг».