220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Гамарнік Ян Барысавіч
(1894—1937)

Гамарнік Ян Барысавіч

Гамарнік Ян Барысавіч нарадзіўся ў 1894 у г. Жытомір, Украіна.

Савецкі партыйны і ваенны дзеяч, армейскі камісар 1-га рангу (1935). 3 1915 вучыўся ў Кіеўскім універсітэце.

У рэвалюцыйную дзейнасць уключыўся ў 1913, з 1916 член РСДРП. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член, сакратар Кіеўскага камітэта РСДРП(б), член рэўкома. У1918—1920 член Усеўкраінскага падпольнага цэнтра, адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля на Украіне, член РВС Паўднёвай групы 12-й арміі, камісар дывізіі, старшыня Адэскага, Кіеўскага губкомаў КП(б)У, Кіеўскага губвыканкома. 3 1923 старшыня Дальрэўкома, крайвыканкома, сакратар Далькрайкома ВКП(б). 3 лістапада 1928 1-ы сакратар ЦК і член Бюро ЦК КП(б)Б, член РВС Беларускай ваеннай акругі. 3 кастрычника 1929 начальнік Палітупраўлення Чырвонай Арміі, член РВС СССР, адказны рэдактар газеты «Красная звезда». 3 1930 намеснік наркома абароны і намеснік старшыні РВС СССР. Член ЦК ВКП(б) у 1927—1937. Член ЦВК СССР і ЦВК БССР у 1929. У час рэпрэсій абвінавачаны як «вораг народа», скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны ў 1955.

Гамарнік Ян Барысавіч

Гамарнік Ян Барысавіч

У Мінску яго імя носіць вуліца (1968). На вуліцы размешчаны гандлёвы цэнтр «Еўрамода», аддзел ЗАГС Савецкага раёна.

Гамарнік Ян Барысавіч