Бяда Леанід Ігнатавіч
(1920—1976)
Бяда Леанід Ігнатавіч нарадзіўся 16.08.1920 у с. Новапакроўка Урыцкага р-на Кустанайскай вобл., Казахстан.
Скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў (1942). З жніўня 1942 на Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах — пілот, камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Літвы, наступальных аперацый ва Усходняй Прусіі і Польшчы. Зрабіў 214 баявых вылетаў. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Пасля вайны скончыў Ваенна-паветраную акадэмію (1950), Ваенную акадэмію Генштаба (1957). Камандаваў авіяцыйным палком, дывізіяй, авіяцыяй БВА. Генерал-лейтэнант авіяцыі (1972). Заслужаны ваенны лётчык СССР. Загінуў у аўтакатастрофе.
Вуліца ў Савецкім раёне атрымала імя Л.І. Бяды ў 1977. На доме, дзе ён жыў (вул. Я. Купалы, 7) — мемарыяльная дошка.