Алешаў Мікалай Мікалаевіч
(1903—1970)
Алешаў Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся ў г. Яраслаўле, Расія.
Удзельнік Грамадзянская вайны, у Чырвонай Арміі з 1918. У 1926 скончыў кавалерыйскую школу, у 1941 – 1 курс Ваеннай акадэміі імя М.В. Фрунзе.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941. 3 ліпеня 1944 распараджэннем камандуючага 31-й арміяй генерал-палкоўніка В.В. Глаголева камандзір 36-га стралковага корпуса генерал Мікалай Алешаў быў назначан камендантам Мінска. За 10 дзён яго падначаленныя расчысцілі вуліцы, абясшкодзілі тысячы мін, аднавілі электрастанцыю і водазабеспячэнне. У хуткім часе генерал Алешаў вярнуўся на фронт.
Камандыр 113-га стралковага корпуса 39-й арміі Забайкальскага фронта генерал-лейтынант М.М. Алешаў прымаў удзел у савецка-японскай вайне 1945, у фарсіраванні храбта Вялікі Хінган. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1945.
Пасля вайны служыў у войску. У 1948 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба, з 1963 — у адстаўцы. Узнагароджаны 8 ордэнамі, медалямі.
У 1989 вуліца Скарыны на тэрыторыі Савецкага раёна перайменавана ў вуліцу Алешава. На вуліцы размешчана Пасольства Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь.