Штогод з 2010 года у першую сераду сакавіка адзначаецца Сусветны дзень чытання ўслых.
У рамках адзінага Дня чытання 3 сакавіка 2021 года Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы сумесна з Савецкай раеннай арганізацыяй г. Мінска РГА “Белая Русь” таксама ужо традыцыйна далучалася да сацыяльна-культурнай акцыі “Міжнародны дзень чытання ўслых”.
У гэты дзень цэнтрам увагі сталі слова і кніга. Дзеці і дарослыя з вялікім задавальненнем слухалі, калі ім чыталі услых. Асабліва, калі гэта былі вясёлыя вершы, урыўкі з класічнай прозы, павучальныя байкі і казкі.
На працягу дня бібліятэку наведала вельмі шмат чытачоў і гасцей. З навучэнцамі 3-га класа ДУ “СШ № 27 г. Мінска”свае творы чытала паэтка Іна Фралова. Гэта былі хуткагаворкі, гульня ў рыфму, павучальныя вершы.
Для дзяцей малодшага ўзросту быў праведзены паэтычны вернісаж “Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю абдаравала зямельку вясна”. Пад музыку з дапамогай пальчыкавай гімнастыкі бібліятэкар Юлія Навумава таксама чытала казкі, пацешкі і вершы.
Завяршылася мерапрыемства безумоўна на пярэданні Дня жанчын вершамі пра каханне вядомых рускіх класікаў у рамках гасцёўні-віншавання “Дазволь цябе кахаць”.