Рус Бел Англ

27 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося адкрыццё інсталяцыі пастаянна дзеючай выставы "Геноцид белорусского народа. Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать".

Інсталяцыя ўключае ў сябе стэнд з дапоўненай рэальнасцю з дакументальнай хронікай тых часоў. На сённяшні дзень гэта адзіны стэнд у нашай краіне. Створаны ён пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і ГАА "Фінгейм".

Госцем мерапрыемства быў пракурор Савецкага раёна, саветнік юстыцыі Загароўскі Антон Уладзіміравіч.

Ён расказаў аб рабоце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па вяртанню гістарычнай справядлівасці.

Адбылася прэзентацыя  – зборніка дыялектных тэкстаў "Вайна – трагедыя і памяць народа: расказваюць сведкі падзей". Кнігу прэзентавала загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Курцова Вераніка Мікалаеўна.