Рус Бел Англ

1 лістапада Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы святкавала 140-гадовы юбілей народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

На працягу дня прайшоў шэраг мерапрыемстваў:

прэзентацыя ўнікальнага выдання “Табой я жыў, табой жыву…”. Укладальніцы – унучка Якуба Коласа, даследчыца яго творчасці Вера Данілаўна Міцкевіч і галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея імя Я.Коласа, праўнучка класіка Васіліна Міцкевіч;

выступленне народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч;

прэм’ера анімацыйнага фільма «Класікі і шахматы» ад кінастудыі «Беларусьфильм»;

літаратурныя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі Аленай Стэльмах і Інай Фраловай;

прэзентацыя віртуальнага праекта “Пуцявінамі Якуба Коласа”;

Настрой святу задаў фальклорны калектыў “Бліскавіца” Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі.

Падчас свята была арганізавана дзіцячая літаратурная  пляцоўка з мноствам інтэрактыўных мерапрыемстваў – квэстамі, настольнымі гульнямі, размалёўкамі.