У дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г.Мінска" адбыўся выпускны вечар.
У гэтым годзе гімназію закончылі 24 выпускнікі, з якіх 5 узнагароджаны залатымі медалямі, 5 - пахавальнымі лістамі "За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў".
Жаданым госцем на гэтым урачыстым мерапрыемстве стаў глава адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска – Хільман Сяргей Анатольевіч.
Сяргей Анатольевіч выказаў словы віншавання, уручыў атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору і залатыя медалі выпускнікам гімназіі, пахвальныя лісты "За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў"?
Таксама на гэтым свяце Хільман С.А. павіншаваў стыпендыята спецыальнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі – Бартосіка Геральда, вучня 6 класа.
На выпускным вечары была закладзена новая традыцыя для нашай гімназіі – "Пасадка дрэва", як сімвал адзінства выпускнікоў.
Сяргей Анатольевіч разам з выпускнікамі гімназіі пасадзіў дрэва ў гімназічным дворыку.
Дадзеная традыцыя асабліва сімвалічна, так як 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь.