27 красавіка ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылася літаратурна-музычная імпрэза "Душа імкнецца да душы", прысвечаная творчасці паэта, лаўрэата літаратурных прэмій Навума Гальпяровіча.
З прывітальным словам выступіў кіраўнік тэатра, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Прагучалі вершы ў выкананні зорак Беларускага радыё Алега Вінярскага і Маргарыты Захарыі. Песні на вершы паэта спявалі лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне" артыст Алег Сямёнаў, барды Наталля Нікіціна і Аляксей Нежавец. Навум Якаўлевіч адказаў на пытанні слухачоў.
Імпрэза стала сапраўдным святам для аматараў паэзіі.
Наступная сустрэча ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі адбудзецца 25 мая і будзе прысвечана творчасці паэта Уладзіміра Мазго, які піша не толькі для дарослых чытачоў, а і для маленькіх.
Чакаем Вас у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. Веры Харужай, 16) 25 мая ў 18.00. Уваход вольны.