18 красавіка навучэнцы, настаўнікі і супрацоўнікі гімназіі № 23 прынялі ўдзел у агульнагарадскім суботніку. Праца закіпела з самае раніцы, ужо а 9 гадзіне вучні 6-8 класаў, а гэта амаль 15 чалавек, узброіўшыся венікамі, саўкамі і граблямі пачалі ўладкоўваць унутрыгімназічную тэрыторыю. Выграбаць і выносіць смецце, вымятаць лісце і траву, усё тое, каб тэрыторыя ўнутры роднай гімназіі ззяла чысцінёй.
Настаўнікі ж і супрацоўнікі гімназіі акультурвалі газоны перад будынкам гімназіі. Яны дэманстравалі малодшым як правільна выконваць тое ці іншае заданне, самі браліся за рыдлёўку або мятлу, увогуле, усяляк дапамагалі навучэнцам і атрымоўвалі асалоду ад гэткае працы!
Суботнік стаў выдатным доказам таго, якія дружныя і працавітыя людзі вучацца і працуюць ў нашай гімназіі.