Russian Belarusian

Куйбышаў Валяр’ян Уладзіміравіч
(1888—1935)

Куйбышаў Валяр’ян Уладзіміравіч

Куйбышаў Валяр'ян Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1888 у г. Омск, Расія.

Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. 3 1904 ў рэвалюцыйным руху бальшавікоў. За ўдзел у рэвалюцыі 1905—1907 выключаны з Ваенна–медыцынскай акадэміі ў Пецярбургу (1906). Неаднаразова быў арыштаваны і ў ссылцы. Адзін з кіраўнікоў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 у г. Самара, удзельнік грамадзянскай вайны (пераважна як палітычны камісар). З 1921 член Прэзідыума, з 1926 старшыня Вышэйшага савета народнай гаспадаркі, кіраваў ажыццяўленнем плана ГОЭЛРО. Член ЦК (з 1922) і Палітбюро (з 1927) ЦК ВКП(б), Прэзідыума ЦКК (1923-1926). У 1930—1934 старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі. Паводле афіцыйнай версіі атручаны; у яго смерці абвінавачваліся падсудныя на т. зв. працэсе 21-го (працэс праватрацкісцкага блока). У 1935-1991 яго імем назван г. Самара.

У Мінску яго імя носіць вуліца (1935).

Куйбышаў Валяр’ян Уладзіміравіч

Куйбышаў Валяр’ян Уладзіміравіч

На вуліцы размешчаны: пасольства Рэспублікі Казахстан і Венесуэлы ў Рэспубліцы Беларусь, гандлёвы дом «Гарызонт», гандлёвы цэнтр «Паркінг», спарткомплекс «Гарызонт».

Куйбышаў Валяр’ян Уладзіміравіч