220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Алешаў Мікалай Мікалаевіч
(1903—1970)

Алешаў Мікалай Мікалаевіч

Алешаў Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся ў г. Яраслаўле, Расія.

Удзельнік Грамадзянская вайны, у Чырвонай Арміі з 1918. У 1926 скончыў кавалерыйскую школу, у 1941 – 1 курс Ваеннай акадэміі імя М.В. Фрунзе.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941. 3 ліпеня 1944 распараджэннем камандуючага 31-й арміяй генерал-палкоўніка В.В. Глаголева камандзір 36-га стралковага корпуса генерал Мікалай Алешаў быў назначан камендантам Мінска. За 10 дзён яго падначаленныя расчысцілі вуліцы, абясшкодзілі тысячы мін, аднавілі электрастанцыю і водазабеспячэнне. У хуткім часе генерал Алешаў вярнуўся на фронт.

Камандыр 113-га стралковага корпуса 39-й арміі Забайкальскага фронта генерал-лейтынант М.М. Алешаў прымаў удзел у савецка-японскай вайне 1945, у фарсіраванні храбта Вялікі Хінган. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1945.

Пасля вайны служыў у войску. У 1948 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба, з 1963 — у адстаўцы. Узнагароджаны 8 ордэнамі, медалямі.

Алешаў Мікалай Мікалаевіч

У 1989 вуліца Скарыны на тэрыторыі Савецкага раёна перайменавана ў вуліцу Алешава. На вуліцы размешчана Пасольства Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь.