220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел

Запрашаем прыняць удзел у фестывале народнай творчасці «Сузор'е» ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку правядзення раённага (I-II) этапа
фестывалю народнай творчасці «Сузор'е»
(2016 – 2017 г.г.)

Палажэнне аб парадку правядзення раённага (I-II) этапа фестывалю народнай творчасці «Сузор'е» (надалей – палажэнне) распрацавана ў сувязі з правядзеннем гарадскога фестывалю народнай творчасці «Сузор'е» (надалей – фестываль), адпаведна рашэнню Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 17 лютага 2016 года № 392 «Об утверждении плана проведения фестивалей, конкурсов и других мероприятий по культурно-просветительной работе на 2016 год».

Палажэнне вызначае мэты і задачы фестывалю, парадак, умовы яго правядзення, падвядзенне вынікаў і заахвочванне ўдзельнікаў фестывалю.

Фестываль праводзіцца ў мэтах:

  • павышэння сацыяльнай ролі і ідэйна-мастацкага ўзроўню народнай творчасці, яе ўплыву на развіццё грамадскай і працоўнай актыўнасці насельніцтва горада Мінска,
  • шырокага далучэння працоўных, служачых, моладзі, падлеткаў, дзяцей да заняткаў народным мастацтвам;
  • развіцця ў працоўных калектывах, навучальных, культурна-асветных і ўстановах дадатковай адукацыі, самадзейных калектывах розных відаў і жанраў народнага мастацтва, гурткоў, студый, майстэрняў, аб'яднанняў па інтарэсах;
  • удасканальвання сістэмы і абагачэння форм эстэтычнага і мастацкага выхавання навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, студэнцкай і працоўнай моладзі;
  • арганізацыі вольнага часу жыхароў Савецкага раёна горада Мінска;
  • абагачэння рэпертуару аматарскіх калектываў творамі высокага ўзроўню народнага мастацтва, беларускіх аўтараў, лепшымі ўзорамі айчыннай і сусветнай мастацкай культуры;
  • павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства і сцэнічнай культуры калектываў народнай творчасці;
  • стварэння спрыяльных умоў для развіцця творчай дзейнасці ў самадзейных мастацкіх калектывах, супрацоўніцтва майстроў прафесійнага і аматарскага мастацтва;
  • падтрымкі творча адораных выканаўцаў, кампазітараў, балетмайстраў, хормайстраў, рэжысёраў і іншых майстроў самадзейнага мастацтва;
  • папулярызацыі лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, відэа, фота і іншых відаў і жанраў народнага мастацтва.

Раённы (I-II) этап фестывалю праводзіцца з 10 кастрычніка па 27 лістапада 2016 г. па асобным графіку.
27 лістапада 2016 года – заключны канцэрт Дзен народнай творчасці Савецкага раёна г. Мінска (месца правядзення будзе даведзена дадаткова).

У раённым (I-II) этапе фестывалю прымаюць удзел калектывы і асобныя выканаўцы прадпрыемстваў, арганізацый, клубных і навучальных устаноў, агульнаадукацыйных і музычных школ, устаноў дадатковай адукацыі, якія не маюць ганаровых званняў «народны», «узорны».

Удзел «народных», «узорных» калектываў г. Мінска ў III этапе фестывалю разглядаецца як пацверджанне ганаровага наймення «народны», «узорны», згодна з пунктам 18 «Палажэння аб народным (узорным) непрафесійным аматарскім калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь», зацверджанага Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь 6 лістапада 2008 г., № 38 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 18.11.2008 г., № 8/19882), пры ўмове абнаўлення рэпертуару калектываў ва ўстаноўленым парадку. Па выніках прагляду калектывам выдаецца пасведчанне аб пацвярджэнні ганаровага наймення. Калі калектыў, якому надышоў тэрмін пацверджэння ганаровага наймення «народны», «узорны», не прымаў ўдзел у фестывалі без уважлівых на тое прычын, ён пазбаўляецца наймення «народны», «узорны» ва ўстаноўленым парадку.

Народныя і ўзорныя калектывы прадстаўляюць праграмы выступленняў:

  • акадэмічныя хары і ансамблі – на 30 хвілін (не менш за 4 творы без суправаджэння);
  • хары і ансамблі народнай песні, фальклорныя калектывы, хары ветэранаў, дзіцячыя хары – на 30 хвілін (не менш за 3 творы без суправаджэння);
  • ансамблі песні, музыкі і танца – на 30 хвілін;
  • калектывы з эстраднай манерай выканання – на 40 хвілін;
  • харэаграфічныя ансамблі – на 40 хвілін;
  • аркестры – на 40 хвілін (3 твора суправаджэнне салістам);
  • тэатры – шматактны спектакль;
  • тэатры малых форм – праграму на 40 хвілін;
  • дзіцячыя тэатры – спектакль на 40 хвілін;
  • выяўленчае мастацтва і дэкаратыўна-прыкладная творчасць – выставы;
  • студыі дызайна і пашыву адзення (паказ не меней 3 калекцый)

Конкурсныя выступленні праходзяць публічна згодна з календарным планам. Парадак выступлення вызначаецца жараб'ёўкай.

У рэпертуар калектываў уключаюцца лепшыя творы айчыннай і замежнай класікі, сучасных аўтараў. Калектывам, якія маюць ганаровыя найменні «народны», «узорны», дазваляецца прыцягваць да ўдзелу ў фестывалі выканаўцаў-прафесіяналаў выключна ў якасці салістаў, у ацэнку калектыва будзе ўключацца толькі суправаджэнне. Выкарыстанне плюсавых фанаграм для хароў і вакальных ансамбляў забаронена.

Для прагляду конкурсных праграм ствараецца журы (па жанрах), якое падводзіць вынікі фестывалю і прапаноўвае кандыдатуры яго ўдзельнікаў да заахвочвання. Рашэнне журы канчатковае і перагляду не падлягае.

Пры ацэнцы выступленняў журы улічвае:

  • узровень выканаўчага майстэрства;
  • складанасць рэпертуару;
  • сцэнічнасць;
  • рэжысуру нумароў і праграм;
  • музычнае суправаджэнне;
  • выкананне ўмоў конкурсу;
  • канцэртную і грамадскую дзейнасць калектыва.

Пры ацэнцы выстаў журы ўлічвае:

  • экспазіцыйна-тэматычнае рашэнне;
  • эстэтычна развіты мастацкі густ;
  • адраджэнне і развіццё беларускіх нацыянальных рамёстваў;
  • мастацкі ўзровень выставачных твораў;
  • умелае спалучэнне элементаў традыцыйнай творчасці з культурай гарадскога асяроддзя;
  • ужыванне новых тэхнік і тэхналогій;
  • выставачную і грамадска-карысную дзейнасць.

Лепшыя калектывы I-II этапа фестывалю, асобныя выканаўцы узнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў, I, II, III ступеняў паводле рашэння гарадскога журы.

Па выніках агляду-конкурсу «народныя», «узорныя» калектывы паводле рашэння журы ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэата, I, II, III ступеняў.

Дзяржаўныя, грамадскія арганізацыі, творчыя саюзы маюць права ўстанаўліваць спецыяльныя прызы для ўдзельнікаў фестывалю.

Пераможцы фестывалю народнай творчасці «Сузор'е» будуць рэкамендаваны для ўдзелу ў заключным канцэрце, у рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах.

Арганізацыю правядзення і фінансаванне I-II этапаў фестывалю забяспечвае адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска.

Арганізацыю правядзення і фінансаванне III і IV этапаў фестывалю забяспечвае ДУ «Мінскканцэрт» за кошт сродкаў бюджэта горада Мінска і іншых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Заяўкі на ўдзел у раённым (I-II) этапе фестывалю народнай творчасці «Сузор'е» падаюцца ў сектар культуры ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска да 20 кастрычніка 2016 г. па факсе: 290 08 78, e-mail: sov.cultur@minsk.gov.by (з паведамленнем) па форме згодна з дадаткамі 1,2, 3.

Дадатак 1
Дадатак 2
Дадатак 3

Даведкі па тэлефонах:
290 75 45 – загадчык сектарам культуры Бешанкова Ніна Валер'еўна
290 08 78 – галоўны спецыяліст сектара культуры Бабічава Жанна Мікалаеўна