220013, г.Минск, ул. Дорошевича, 8,

приемная администрации: +375 17 378-34-12,

факс: +375 17 353-32-21, +375 17 379-25-75,

sovadm@minsk.gov.by (не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц.
Реализовать данную возможность можно через сайт обращения.бел (интернет-сайт))

«горячая линия»

Рус Бел
“Чытаем разам з “Белай Руссю”

4 сакавіка 2020 года Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” правяла бібліятэчную акцыю, прымеркаваную да Сусветнага дня чытання ўслых ў межах праектаў “Чытаем разам з “Белай Руссю” і “Увесь дзень чытаем услых!”.

Штогод у першую сераду сакавіка адзначаецца Сусветны дзень чытання ўслых, які праводзіцца ў Дзень чытання ўслых па ўсёй краіне з 2010 года па ініцыятыве некамерцыйнай арганізацыі «Lit World», каб падкрэсліць, што «дзяліцца гісторыямі і эмоцыямі - неад'емнае права кожнага чалавека». Ні больш ні менш. Так давайце скарыстаемся гэтым правам.

На сённяшні дзень яе падтрымліваюць і паспяхова праводзяць бібліятэкі, школы і ўніверсітэты ў больш чым 65 краінах свету. У мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел звыш мільёна чалавек.

Навошта гэта трэба? Чытанне задзейнічае большасць вышэйшых зон мозгу. Гэта выдатнае практыкаванне для яго падтрымання «ў форме». Чытанне ўслых паляпшае дыкцыю, дапамагае запомніць прачытанае і выбудоўвае адносіны паміж чытальнікам і яго аўдыторыяй. Згодна з найноўшымі даследаваннямі, дзеці, якім чытаюць услых, амаль на год апярэджваюць ў развіцці аднагодкаў, пазбаўленых такога задавальнення.

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы вось ужо другі год прымае ўдзел у сацыяльна-культурнай акцыі «Сусветны дзень чытання ўслых». У гэты Дзень цэнтрам увагі сталі слова і кніга. Аказваецца, дарослыя і дзеці зусім нават не супраць паслухаць, калі ім чытаюць услых. Асабліва, калі гэта вясёлыя вершы, павучальныя байкі, казкі, урыўкі з класічнай прозы.

На працягу дня бібліятэку наведала шмат чытачоў.

У 11.00 адбыліся адкрытыя чытанні з наведвальнікамі старэйшай групы дзіцячага сада № 404 “Читаем друг другу – читаем по кругу”.

У 12.30 у бібліятэку наведалася дзіцячая пісьменніца Ірына Аляксандраўна Карнавухава. Яна з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Беларускага саюза музычных дзеячаў, кіраўніком Народнага клуба кампазітараў і паэтаў Мінскай вобласці “Жывіца”. Сёння творчы "багаж" паэткі складае чатырнаццаць зборнікаў, восем з якіх для дзяцей. Ірына Аляксандраўна ўпэўненая, што, калі пішаш для дзяцей, трэба быць на іх хвалі, на іх узроўні, разумець іх. Магчыма, таму ёй так лёгка ўдаецца знайсці агульную мову з юнымі чытачамі бібліятэкі. Навучэнцы 3-4 класаў СШ № 28 не толькі слухалі вершы і адгадвалі загадкі пісьменніцы, але і распавядалі аб сваіх любімых гульнях, вучыліся падбіраць рыфму, задавалі сур'ёзныя пытанні.

Наступная частка акцыя прайшла пад назвай “Чытаем разам Дзённік Ганны Франк”. У 13.30 навучэнцы СШ № 78 наведалі перасоўную выставу “Война. Холокост. Память без срока давности”. Дзеці не толькі азнаёміліся з дакументальнай фотавыставай, прапанаванай музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, але і пачыталі ўслых урыўкі з кнігі “Дзённік Анны Франк”.

І напрыканцы дня, у 17.00 навучэнцы фінансава-эканамічнага коледжа таксама наведалі выставу і пачыталі вершы, прысвечаныя Дню памяці ахвяр Халакосту. Апошняя частка акцыя прайшла пад назвай “Заўсёды ў нашай памяці”.